Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 614 человек

Усеагульны дыктант

Дата: 22 февраля 2018 в 08:48, Обновлено 22 февраля 2018 в 08:53
1 060 просмотров

У гімназіі №1 склалася цудоўная традыцыя – адзначаць не адзін дзень роднай мовы, а цэлы тыдзень, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Ён насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі: выставы, квэст-гульні, акцыі ”Размаўляй са мной па-беларуску”, алімпіяды для знаўцаў мовы, літаратурна-музычная імпрэза, аўтарскі спектакль. У гэтым годзе Тыдзень роднай мовы праходзіць пад дэвізам “Віцебск у сэрцы маім”.

А непасрэдна 21 лютага наша любімая першая гімназія пачала свой працоўны дзень з усеагульнага дыктанта “Пішам па-беларуску разам”. У госці да гімназістаў прыйшлі  вядомыя ўсім тэлежурналісты: аўтар і вядучы праграмы “Вячэрні Віцебск” Сяржук Маркаў і дыктар абласнога тэлебачання Ганна Русцікава. Яны звярнуліся да вучняў са шчырымі словамі вітання з нагоды Дня роднай мовы. Тэксты дыктовак  былі прысвечаны любімаму Віцебску, роднаму Прыдзвінню. Аўтары тэкстаў – нашы вядомыя пісьменнікі–землякі Тарас Хадкевіч і Уладзімір Караткевіч. З пятага па дзясяты класы дыктоўкі пісаліся з выкарыстаннем відэазапісу, а выпускнікам прапанавалі напісаць тэкст запрошаныя госці. Мерапрыемства аказалася цікавым, эмацыянальным, вельмі патрэбным вучням, настаўнікам, супрацоўнікам навучальнай установы, выклікала жывую цікавасць бацькоў.  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.