Поздравляем победителя по художественной гимнастике
15 і 16 снежня 2017 года ў сталіцы суседняй Літвы – старажытным горадзе Вільні, адбыліся спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы “Vilnius Christmas Cuh”, у якіх прынялі ўдзел дзяўчынкі з нашага Віцебску. Сярод іх была і вучаніца 2 “А” класа гімназіі №1 Скурко Маша.
Наша Маша ў гэтых спаборніцтвах заняла ганаровае 3-е месца сярод гімнастак 2010 года нараджэння.
Мастацкай гімнастыкай Машэнька пачала займацца яшчэ ў чатырохгадовым узросце. Разам з сяброўкамі з дзіцячага садка спачатку займалася ў спартыўным клубе “Драйв”. Потым яе здольнасці заўважылі трэнеры з СДзЮШАР “Дынама” і запрасілі да сябе.
За гэтыя гады наша гімнастка ў жо дасягнула значных поспехаў. Удзельнічала ў многіх спаборніцтвах, якія праходзілі у Віцебску. Таксама пабывала у Баранавічах, Барысаве, Санкт-Пецярбургу. На ліку юнай гімнасткі ў жо 13 медалёў рознай вартасці, шмат дыпломаў і грамат.
Мастацкая гімнастыка – эстэтычна прыгожы, грацыёзны, але, тым не менш, складаны каардынацыйны від спорта, які патрабуе развіцця, практычна, усіх рухальных якасцей. Заняткі ёю станоўча ўздзейнічаюць на здароўе, развіваюць пластычнасць, сілу волі, выпрацоўваюць характар, выхоўваюць густ да прыгожага. Гэта мастацтва пластыкі і харэаграфіі.