Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 614 человек

Традыцыя і трэнд - гэта словы аднаго кораня? Думайце самі…

Дата: 21 февраля в 19:42, Обновлено 21 февраля в 19:53
100 просмотров

Традыцыя і трэнд - гэта словы аднаго кораня? Думайце самі…

З 19 па 24 лютага 2024 года гімназія № 1 г. Віцебска імя Ж.І. Алфёрава абрала галоўным трэндам МОВУ. 
21 лютага пацвердзіць высокую якасць мовы было вырашана з захаваннем  шматгадовай традыцыі - агульнай дыктоўкі "Пішам разам па-беларуску...". Сёлета больш за 750 вучняў і ўвесь педагагічны калектыў узялі ўдзел у напісанні дыктанта. Ролю настаўнікаў для алфёраўцаў выканалі паважаныя госці і шаноўныя навукоўцы ў галіне філалогіі: Алена Сяргееўна Дзядова, дацэнт кафедры беларускай і рускай  філалогіі ВДУ імя П.Машэрава, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, Каваленка Ганна Валер’еўна, галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Віцебскага гарадского выканаўчага камітэту, Святлана Васільеўна Мартынкевіч,  дацэнт Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.
Сёння гімназісты пазнаёміліся з беларускім танцам "Падэспань". Інтэрактыўная пляцоўка была напоўнена мелодыяй мяккага вальса, далікатнымі рухамі дзесяцікласнікаў і лагоднымі позіркамі. Кола танцораў пашыралася парамі дарослых і юнакоў.
Вучні 5 і 6 класаў разам з сямікласніцай Соф'яй Садоўнікавай адправіліся ў “Падарожжа па краіне лялек”. Веды пра ляльку дапамаглі дзецям здабыць сакрэты вырабу беларускай лялькі
як абярэгу, як цацкі, як сябра.

Традыцыя і трэнд - гэта словы аднаго кораня?

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.