Тыдзень беларускай мовы і літаратуры "Людзі зямлі беларускай"
Дзень першы
21.02.2022 у гімназіі быў праведзены агульны Купалаўскі дыктант.
У нас склалася добрая традыцыя ў Міжнародны дзень роднай мовы пісаць дыктант усёй гімназіяй. Мы запрашаем знакамітых людзей Віцебска запісаць відэадыктоўку для вучняў 5-10 класаў, для выпускнікоў тэксты дыктуюць нашы госці, а для вучняў пачатковай школы - адзінаццацікласнікі. У гэтым годзе тэксты былі прымеркаваны да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы.
<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/XzOCEKXOxzw" title="YouTube video player" width="560"></iframe>
Дзень другі
22.02.2022 у гімназіі быў рэалізаваны сумесны праект настаўнікаў і вучняў 10-11 класаў "Людзі зямлі беларускай", працавала "Алея прамоўцаў", дзе маладыя аратары распавядалі пра пісьменнікаў-юбіляраў, знакамітых ва ўсім свеце беларусаў. Вучні расшыфроўвалі аблокі слоў па творах класікаў, стваралі ўласную карціну па матывах палотнаў М. Шагала, Н. Орды, І. Хруцкага і М. Савіцкага.
Дзень трэці
23.03.2022 вучні старшых класаў падрыхтавалі і правялі для 7-8-класнікаў "Сваю гульню" па беларускай мове, літаратуры і культуры.