Тыдзень роднай мовы разам з бібліятэкай
У гімназіі з 15 па 20 лютага прайшоў тыдзень роднай мовы, бібліятэка таксама далучылася да святкавання.
З 15 лютага праходзіла акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску” - абслугоўванне ў бібліятэцы ажыццяўлялася на роднай мове, кожны жадаючы мог далучыцца да гэтай акцыі і паразмаўляць па-беларуску.
Для пашырэння чытання літаратуры на роднай мове праходзіла акцыя “Чытаеш кнігі на роднай мове? Трымай падарунак”. Кожны чытач, які ўзяў кнігу на роднай мове, атрымаў невялічкі падарунак – сімвалічную паштоўку, якая прысвечана гісторыі свята.