Агульны дыктант "Пішам па-беларуску разам"
20 лютага 2019 года ў гімназіі ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры "Малая радзіма - вялікая спадчына" адбыўся традыцыйны агульны дыктант "Пішам па-беларуску разам". У ім прынялі ўдзел вучні 3-11 класаў.
Для 11 класаў тэксты дыктовак чыталі запрошаныя госці: Сяргей Аляксандравіч Маркаў, журналіст Віцебскай студыі тэлебачання, Людміла Іванаўна Сіманёнак , загадчык літаратурнай часткі Беларускага тэатра "Лялька".
Гімназістам 5-10 класаў дыктант быў прапанаваны ў форме відэазапісу.
Для вучняў 3-4 класаў настаўнікамі сталі дзесяцікласнікі.
Лепшыя знаўцы мовы атрымаюць дыпломы.
Нацыянальны тыдзень у гімназіі працягваецца...