Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 614 человек

Каляды 2024. Дзе каза ходзіць – там жыта родзіць!

Дата: 19 января в 11:36, Обновлено 21 января в 13:24
162 просмотра

Дзе каза ходзіць – там жыта родзіць!

 Каляды ў беларусаў былі адным з самых містычных і самых вясёлых святаў, яго звязвалі з паваротам зімы на лета і нараджэннем новага сонца.

Увесь святочны калядны перыяд уключаў у сябе 12 дзён паміж самімі Калядамі (7 студзеня) і Вадохрышчам (19 студзеня), а ў каталіцкім хрысціянстве — з поўдня 25 снежня да раніцы 6 студзеня.

17 студзеня да гімназістаў і педагогаў завіталі навучэнцы ўзорнага фальклорнага калектыву “Зорачкі”: Звяздар, Механоша, Цыганка, Чорт, Бусел і, канешне, самы галоўны з гурта калядоўшчыкаў-Каза-сімвал урадлівасці і дабрабыту.

Нашы продкі лічылі, чым цікавей і весялей праходзіў абрад - тым больш удалым павінен быць надыходзячы год. А таму вясёлая кампанія калядоўшчыкаў падрыхтвала шэраг сюрпрызаў для ўдзельнікаў свята – віншаванні, варожбы, забаўлянкі і гульні. Не абыйшлося і без калядных песень!

“Ой, калядачкі, бліны- ладачкі” – на працягу цэлага дня гучалі  святочныя песні калядоўшчыкаў у гімназіі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.