Пасяджэнне інтэлектуальнага клуба гімназіі “ Інтэлект будучыні”
16 красавіка 2021 года адбылося чарговае пасяджэнне інтэлектуальнага клуба гімназіі “ Інтэлект будучыні”. Тэма пасяджэння “ Гісторыя літаратурнай беларускай мовы: ад старажытных часоў да нашага часу”.
Кожная літаратурная мова мае сваю непаўторную гісторыю, праходзіць свой адметны шлях, неаддзельны ад гісторыі народа. Колькі ў свеце літаратурных моў, столькі і шляхоў іх станаўлення, развіцця. Сваю асаблівую гісторыю мае і літаратурная беларуская мова.
Пра гістарычны шлях развіцця беларускай мовы распавядаў вучням 7 -11 х класаў знаток і шчыры прыхільнік беларускай мовы Іваноу Аляксандр, вучань 11”А” класа гімназіі.
Пасяджэнне спалучала ў сабе не толькі вельмі грунтоўны даклад , але і цікавую віктарыну. Вучні прымалі актыўны ўдзел у абмеркаванні даклада. У канцы пасяджэння ўдзельнікі інтэлектуальнага клуба шчыра падзякавалі Аляксандру за дасканалае валоданне тэмай і беларускай мовай , а таксама пажадалі яму далейшых поспехаў.