Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 614 человек

Чалавек, захоплены зоркамі

Дата: 7 октября 2020 в 15:29, Обновлено 7 октября 2020 в 15:44
543 просмотра

Чалавек, захоплены зоркамі

23 верасня ў гімназіі пачаліся традыцыйныя Алфёраўскія дні. Верасень 2020 азнаменаваўся тым, што ганаровым госцем стаў Уладзімір Аляксандравіч Голубеў, кіраўнік астранамічнага цэнтра ВДУ імя П.М. Машэрава, “Чалавек года Віцебшчыны – 2009”. 26 верасня 2020 года Уладзіміру Аляксандравічу споўнілася 80 гадоў. 30 з іх ён аддаў гімназіі, працуючы настаўнікам астраноміі. На сустрэчу сабраліся гімназісты і настаўнікі, былыя вучні Уладзіміра Аляксандравіча.

За плячамі У.А. Голубева вучоба на фізіка-матэмтычным факультэце Кастрамскога дзяржаўнага педагагічнага інстытута, аспірантура пры Ноўгарадскім  педінстытуце, праца малодшым навуковым супрацоўнікам пры астранамічнай абсерваторыі Дальнеўснодняга цэнтра ва Усурыйску. Там ён зацікавіўся новым накірункам у астраноміі – вывучэннем малах цел Сонечнай сістэмы.

У Уладзіміра Аляксандравіча шмат вучняў, якія пад яго кіраўніцтвам сталі пераможцамі прэстыжных міжнародных конкурсаў, слётаў юных астраномаў, навуковых канферэнцый. У 1991 годзе СШ №15 увайшла ў склад Усесаюзнага моладзевага аэракасмічнага таварыства “Саюз” і атрымала пасведчанне з рук касманаўта Аляксея Сераброва. Разам з вучаніцай школы №15  Ірынай Літвяковай Уладзімір Аляксандравіч у 1991 годзе пабываў у Зорным гарадку. За астранамічны праект Ірына атрымала дыплом I ступені ў намінацыі “Астранамічныя эксперыменты”. Пасля гэтай перамогі вучаніц нашай гімназіі Ірыну  Літвякову і Вікторыю  Шэвелеву запрасілі на вучобу ў Амерыканскі астранамічны каледж. А яшчэ былі слёты юных астраномаў у Сімферопалі, на Паўночным Каўказе, у Ніжнім Ноўгарадзе, Керчы, міжнародны конкурс “Квант” (ЗША), адкрытая Расійская навуковая канферэнцыя “Юнацтва. Навука. Культура”,  перамога вучня гімназіі Галаванава Аляксея ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па астраноміі. А яшчэ адзін вучань Уладзіміра Аляксандравіча Віталій Неўскі разам са сваім бацькам пабудаваў аматарскую астранамічную абсерваторыю. Дзякуючы гэтаму, былі адкрыты астэроіды, якім прысвоілі імёны “Golubev” і  “Vitebsk”.

У. А. Голубеў – аўтар першага і пакуль адзінага ў Беларусі падручніка па астраноміі, аўтар больш як 210 навуковых публікацый.

Уладзімір Аляксандравіч Голубеў – шчаслівы чалавек, апантаны любімай працай. Яго выступленне перад удзельнікамі сустрэчы было, як і заўсёды, захапляючым.              

Былі і падарункі 80-гадоваму юбіляру: гімн астранамічнага клуба “Гелиос”  выканаў вучань 11 “Г” класа Старчанка Уладзіслаў (музыку і словы напісала Вікторыя Шэвелева), віншавальны відэакліп  даслалі калегі-астраномы з Беларусі і Расіі, любімую песню Уладзіміра Аляксандравіча “Гори, гори, моя звезда...” праспявала вучаніца 11 ”В” класа Пракапенка Валерыя, з цёплымі словамі ўдзячнасці за прафесіяналізм у працы звярнуліся да Уладзіміра Аляксандравіча былая вучаніца гімназіі, кандыдат тэхнічных навук Святлана Гаўрышына, настаўнік гімназіі А.Я. Гелясін, намеснік дырэктара гімназіі Л.У.  Матвеева, дырэктар гімназіі Л.П.  Ляўковіч.

Сустрэча з Уладзімірам Аляксандравічам Голубевым атрымалася цікавай, запамінальнай, іскрамётнай, цёплай і, па-чалавечы, кранальнай.

 

    

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.